«Казкі з праўдай папалам»

размещено в: Лабиринты знаний | 0

22 верасня 2024 года загадчык бібліятэкі Д. В. Пятроўская запрасіла навучэнцаў III-V класаў у літаратурную экспедыцыю «Казкі з праўдай папалам», прысвечаную 100-годдзю Артура Вольскага. Мэтай мерапрыемства было ушанаванне памяці выдатнага беларускага пісьменніка.

Пад час мерапрыемства дзеці даведаліся аб тым, напрыклад, што бацька А.Вольскага таксама знакаміты беларускі пісьменнік Віталь Вольскі, што нарадзіўся юбіляр менавіта ў Мінскай вобласці, ў Дзяржынску. Навучэнцы
з задавальненнем слухалі аповед пра самыя разнастайныя творы Артура Вольскага, а таксама выразна чыталі яго вершы. Даведаліся хлопчыкі
і дзяўчынкі і пра тое, што А.Вольскі пісаў сценарыі, па якім потым здымаліся мультфільмы, фільмы-казкі,  ставіліся спектаклі і нават першая беларуская  аперэта для дзяцей. Дадзенае мерапрыемства паспрыяла выхаванню
ў навучэнцаў санаторнай школы-інтэрната пачуцця патрыятызму, павагі
да роднай мовы і літаратуры.