Яркай і запамінальнай падзеяй для вучняў Маладзечанскай санаторнай школы-інтэрната стаў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У рамках Тыдня прайшлі наступныя мерапрыемствы: “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”, акцыя “Фізкультхвілінкі па-беларуску”, выстава “Сучасныя беларускія пісьменнікі – дзецям”, акцыя “Далучы сваю далонь”, гульня-віктарына “У родным слове цэлы свет”, анлайн-конкурс “Паэзіі радок чароўны”, конкурсы малюнкаў “Зямля пад белымі крыламі”, “Вокладкі да любімых твораў”. Вучні праявілі шчырасць і неабыякавасць да лёсу мовы і Радзімы.