15 лютага 2022 года , які будзе адзначацца 21 лютага. Галоўнай мэтай мерапрыемства было фарміраванне ў вучняў цікавасці і павагі да беларускай мовы, развіццё інтэлектуальных здольнасцей, умення ўзаемадзейнічаць у працэсе пазнавальнай дзейнасці. Конкурсы «Эрудыты-мовазнаўцы», «Перакладчыкі», «Хто такі, ці што такое?», «Прыказкі – мудрай мовы прывязкі» і іншыя раскрылі перад хлопчыкамі і дзяўчынкамі шматграннасць беларускай мовы. Дапоўніла мерапрыемства лінгвістычная настольнай гульня «Логас». Кожная каманда, атрымаўшы неабходны набор літар, павінна была скласці беларускія словы па вертыкалі, або гарызанталі як у сапраўднай крыжаванцы. Выконваць заданні вучням дапамагалі беларускія слоўнікі і даведнікі, прадстаўленыя загадчыкам бібліятэкі Пятроўскай Д.В.. Дадзенае мерапрыемства паспрыяла выхаванню патрыятызму, любові і шанаванню роднай мовы.